Нацбанк сказаў, хто вінаваты ў інфляцыі ў Беларусі
У беларускай інфляцыі вінаваты алей, ілюстрацыйнае фота
Нацбанк заявіў, што ў верасні на інфляцыю ў Беларусі паўплывалі імпартныя прадукты харчавання — "з прычыны паскоранага росту на іх сусветных цэн".
У прыватнасці, гаворка ідзе пра каву, шакалад і алей.
У Нацбанку адзначаюць, што ўсё гэта адбываецца на фоне павышанага ўзроўню інфляцыі ў краінах, якія з'яўляюцца гандлёвымі партнёрамі Беларусі. Вядома ж, найперш тут маецца на ўвазе Расія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.