Як на самой справе выраслі цэны за год: ікра — на 40%, алей — на 23%

Як выраслі цэны ў Беларусі за год

Як выраслі цэны ў Беларусі за год / pixabay.com

Улады заўзята дакладаюць аб нізкай інфляцыі ў Беларусі: нібыта за 2024 год цэны выраслі на 5,2%. Праўда, у крамах можна ўбачыць іншую карціну. Сапраўды, цэны на рэгуляваныя тавары растуць павольна, затое на астатнія — часам на крэйсерскай хуткасці.

Еўрарадыё паглядзела, як значна падаражэлі некаторыя тавары. 

 

Рыба, алей, кава, шакалад

У параўнанні са снежнем 2023-га ў снежні 2024-га цана на ласосевую ікру падскочыла на 39,15%. Ікры ў спісе рэгуляваных тавараў няма. Гэта, вядома, не штодзённая пакупка, але на святочных сталах часта бывае.

Траска і скумбрыя падаражэла на 13,75%, селядзец — 12,98%, а рыбныя паўфабрыкаты — 11,71%.

Как на самом деле выросли цены за год: икра — на 40%, масло — на 23%
Ікра за год падаражэла амаль на 40% / Unsplash.com
Как на самом деле выросли цены за год: икра — на 40%, масло — на 23%
Цана на бульбу павялічылася на 31%

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.