Галоўчанка агучыў версію, чаму беларусы гэтай зімой з'елі значна больш гуркоў

Беларускія гуркі / БЕЛТА
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка агучыў версію, чаму беларусы гэтай зімой з'елі значна больш гуркоў (у 1,6 разу больш, "чым традыцыйна"). Ён лічыць, што гэта звязана з "ростам даходаў насельніцтва", а таксама з тым, што "айчынны гурок стаў больш даступным".
"Гэта значыць, людзі могуць больш купляць, таму мы заклалі крыху больш, чым у планах, і зрабілі гэта нездарма", — заявіў прэм'ер. Ён падкрэсліў, што ўнутраны рынак у міжсезонны перыяд гуркамі быў "цалкам забяспечаны".
Пра тое, што ў Беларусі ўпершыню возьмуцца за вырошчванне памідораў і гуркоў зімой, ва ўрадзе аб'явілі восенню 2023-га. Для гэтага трэба было "адпрацаваць тэхналогію".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.