Лукашэнка не адмаўляе, што ў Беларусі ёсць дыктатура

Лукашэнка расказаў пра дыктатуру

Лукашэнка расказаў пра дыктатуру / AP

Выступаючы на ​​цырымоніі адкрыцця "Дажынак-2024" у Мастах, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць дыктатура.

"І ўжо каля мільёна чалавек змаглі на свае вочы пераканацца, што ў Беларусі сапраўды ёсць дыктатура. Дыктатура стабільнасці, бяспекі, парадку, дабрыні і гасціннасці. Дыктатура справядлівасці", — сказаў Лукашэнка.

Незразумела, пра якую менавіта бяспеку ідзе гаворка, але мы нагадаем, што ў Беларусі 1299 палітычных зняволеных, пра некаторых з іх нічога невядома ўжо больш за 600 дзён.

Яшчэ тысячы чалавек, каб не аказацца за кратамі, былі вымушаныя з'ехаць з краіны.

Раней Лукашэнка выявіў жаданне ўдзельнічаць у чарговых выбарах прэзідэнта і падаў дакументы ў ЦВК. Галасаванне пройдзе 26 студзеня года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі