Беларус абірае прэзідэнта ЗША: “Ужо папрасіўся з працы на ранак серады”

Выбары ў ЗША

Выбары ў ЗША / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Бізнес-аналітык у лагістыцы, беларус Дзяніс Баранаў галасуе на амерыканскіх выбарах. І ўжо адпрасіўся з працы на ранак серады — усю ноч з аўторка на сераду Штаты будуць лічыць галасы. Беларус расказаў Еўрарадыё, што адбываецца ў краіне напярэдадні фінала прэзідэнцкай гонкі.

 

“Знаёмыя хадзілі на мітынг Харыс, кажуць, было натхняльна”

Цяпер некаторыя штаты кшталту Вірджыніі і Пенсільваніі папросту заваленыя мерчам кандыдатаў. Ля шашы стаяць агітацыйныя шчыты, ля дамоў — плакаты, машыны ездзяць з налепкамі. Але спадар Дзяніс жыве ў сталіцы, і перадвыбарнай агітацыі вакол яго амаль няма. Бо Вашынгтон традыцыйна галасуе за Дэмакратычную партыю, вось кандыдаты і не моцна турбуюць горад з агітацыяй.

Іх задача — паўплываць на так званыя swing states (штаты, якія не вызначыліся). І можна не намагацца перацягнуць на свой бок адданых гульцоў іншай каманды. Вось тут мы падрабязна тлумачым, чаму.

— Затое ў нас ідзе даволі гучная бойка за рэферэндум наконт адкрытых праймэрыз і рэйтынгавага галасавання, супраць якога выступае кіраўніцтва мясцовай Дэмакратычнай партыі.

А ў аўторак быў вялікі мітынг з удзелам [Камалы] Харыс. Але я туды не хадзіў, бо да нас прыязджаў "Акіян Эльзы". Знаёмыя хадзілі, казалі, што было натхняльна, — расказвае беларус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі