Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях выйгралі ў "Тарпеда"
"Дынама" прапусціла дзве шайбы
31 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях выйгралі ў "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 5:2 (1:0, 2:1, 2:1). Гэта быў матч суседзяў па турнірнай табліцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Цяпер яны маюць па 23 ачкі, дзеляць 7-8 месцы. Але беларускі клуб згуляў на адзін матч менш.
Такім чынам з трох матчаў выязной серыі "зубры" выйгралі толькі адзін матч. Прайгралі з буйным лікам "Северсталі" (2:5) і "Лакаматыву" (2:3).
4 лістапада "Дынама" прымае "Віцязь", які дома абыгралі 25 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.