Хакеісты мінскага "Дынама" з буйным лікам прайгралі "Северсталі"
Хакейны матч "Дынама-Мінск" — "Северсталь"
29 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у чарапавецкай "Северсталі".
Сустрэча завяршылася з лікам 5:2 на карысць гаспадароў пляцоўкі. У складзе "Дынама" забітымі шайбамі вызначыліся Вадзім Мароз і Данііл Сацішвілі. Гэта трэцяя параза мінскай каманды ад "Северсталі" ў гэтым сезоне.
Перад гэтым "зубры" атрымалі валявую перамогу над "Віцязем".
Цяпер мінскія дынамаўцы займаюць дзявятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, маючы на сваім рахунку 21 бал. "Северсталь", у якой 26 ачкоў, паднялася на чацвёртае месца.
31 кастрычніка "зубры" будуць гуляць у гасцях у "Тарпеда" ў Ніжнім Ноўгарадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.