"У духу дзяржідэалогіі" — эксперт параўнаў статуты польскай і беларускай школы

Эксперт параўнаў школьныя статуты

Эксперт параўнаў школьныя статуты / @rubanau_collage

А вы ў курсе, што ў кожнай школы, аказваецца, ёсць свой статут? Там прапісваюцца мэты, задачы, правы і абавязкі педсаставу, вучняў і бацькоў.

Такія дакументы маюць большасць школ у многіх краінах свету, уключаючы Беларусь і Польшчу.

Еўрарадыё разам з экспертам пагартала статуты беларускай і польскай школы і параўнала іх.

Адгадайце, у якім з іх выбудаваная выключна падпарадкоўчая сістэма?

Статут лічыцца важным нарматыўным дакументам, у адпаведнасці з якім жыве школа. Прааналізаваўшы беларускі і польскі варыянт гэтага дакумента, выкладчык Андрэй Лаўрухін заўважыў паміж імі мноства адрозненняў. І вылучыў самыя галоўныя з іх.

 

Першае адрозненне — мэты

Калі паглядзець гэтыя статуты, то гэта адзін з першых раздзелаў. У польскім дакуменце ўсё апісваецца вельмі падрабязна з шырокім пералікам важных soft-skills кампетэнцый. Гаворка ідзе аб выхаванні агульначалавечых каштоўнасцяў, крэатыўнасці і навыкаў крытычнага мыслення: “Школа знаёміць навучэнцаў са светам каштоўнасцяў, уключаючы ахвярнасць, супрацоўніцтва, салідарнасць, альтруізм, патрыятызм і павагу да традыцый, адзначаючы мадэлі паводзінаў і пабудову спрыяльных сацыяльных адносін, развівае такія кампетэнцыі, як творчасць, наватарства і прадпрымальніцтва; развівае крытычнае і лагічнае мысленне і разважанне, вучыць спрачацца і рабіць высновы..."

Калі адкрыць беларускі варыянт, кажа Лаўрухін, то там усё вельмі фармальна, коратка і суха. Пры гэтым акцэнт зроблены на лакальных нацыянальных каштоўнасцях і выхаванні ў духу дзяржаўнай ідэалогіі: "фармаванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі...".

“В духе госидеологии” — эксперт сравнил уставы польской и белорусской школы
Статуты ў школах Польшчы і Беларусі моцна адрозніваюцца / pixabay.com
“В духе госидеологии” — эксперт сравнил уставы польской и белорусской школы
У Польшчы бацькі ўплываюць на школьнае жыццё / pixabay.com
“В духе госидеологии” — эксперт сравнил уставы польской и белорусской школы
Беларускія і польскія школы вельмі адрозніваюцца / 1prof.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі