Пра эканоміку, выбары, “разумнае галасаванне” і рынкі Афрыкі — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

У гонцы, хто хутчэй і больш крынжова (закрэслена) яскрава запэўніць Лукашэнку ў неабходнасці балатавацца сёмы раз на прэзідэнта, добра што не спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах і ва ўстановах краіны — так усе кінуліся навыперадкі здымаць ролікі. І гэта зразумела, бо гледзячы на тое, якія пагрозы напярэдадні выбараў зноў (зайздросная цыклічнасць у 5 гадоў!) узніклі перад краінай, цяжка ўявіць, хто яшчэ зможа беларусаў уратаваць. І накарміць. Бо галодныя часы надыходзяць…

Чым адметная выбарчая кампанія 2025 года і як яна ўплывае на эканоміку? Якія варыянты ўдзелу ці няўдзелу ў галасаванні ёсць у беларусаў і пры чым тут галасаванне за Гайдукевіча? Ці варта Беларусі разлічваць на рынкі Афрыкі і ці заменіць "Беллегпрам" сэканд-хэнды? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі