Сёння мінае тэрмін амерыканскага ультыматуму Ізраілю

Сектар Газа

Сектар Газа / khalid kwaik / unsplash

Ізраіль не ўклаўся ў тэрміны, на працягу якіх абяцаў ЗША павялічыць гуманітарную дапамогу грамадзянскаму насельніцтву сектара Газа, заяўляе Галоўнае агенцтва ААН па аказанні дапамогі на гэтай тэрыторыі.

У мінулым месяцы ў рэзкім лісце дзяржсакратар ЗША паставіў Ізраілю ультыматум. На працягу 30 дзён Тэль-Авіў павінен быў забяспечыць штодзённае паступленне ў Газу большай колькасці грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. У адваротным выпадку ЗША пагражалі спыніць ваенную дапамогу Ізраілю. Тэрмін выканання ультыматуму заканчваецца ў аўторак.

Паводле звестак ААН, аб'ём дапамогі, якая паступае ў Газу, знаходзіцца на самым нізкім узроўні за год. У паўночную частку сектара апошнім часам дапамога амаль не паступала.

Ізраіль заяўляе, што істотна павялічыў аб'ёмы дапамогі, і абвінавачвае гуманітарныя арганізацыі ў няздольнасці адэкватна яе размяркоўваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі