Пашкодзіць інтэрнэт-кабель у Балтыйскім моры мог кітайскі карабель

Пашкоджанне кабеляў пакуль не прывяло да сур'ёзных наступстваў

Пашкоджанне кабеляў пакуль не прывяло да сур'ёзных наступстваў / W.media

Кітайскае грузавое судна "Yi Peng 3" можа мець дачыненне да пашкоджання як мінімум аднаго з двух оптавалакновых падводных кабеляў у Балтыйскім моры.

Як паведамляе фінская Hufvudstadsbladet, кітайскі карабель выйшаў з расійскага порта Усць-Луга на мінулым тыдні і на выходных прайшоў раён пашкоджання кабеля C-Lion. На адным з участкаў, дзе затым з'явілася пашкоджанне, карабель адключыў сігнал AIS, таму прасачыць яго дакладны маршрут не ўдалося.

Цяпер судна "Yi Peng 3" суправаджае Дацкі інспекцыйны карабель.

Спецыялісты Літвы, Швецыі, Фінляндыі і Германіі працягваюць расследаванне аб пашкоджанні кабеляў. Кіраўнік Мінабароны Нямеччыны назваў здарэнне "дыверсіяй".

На аднаўленне кабеляў спатрэбіцца ад некалькіх да пятнаццаці дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі