Добраахвотніцкі атрад беларусаў "Тэрор" спыніў сваё існаванне
Байцы АСП "Тэрор"
Беларускі добраахвотніцкі атрад спецыяльнага прызначэння "Тэрор", які ваяваў ва Украіне, спыніў сваё існаванне. Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацсетках "АСП Тэрор".
"Частка байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння перайшла ў спецназ вайсковай выведкі Мінабароны, частка баявых задач не выконвае", — гаворыцца ў паведамленні.
Аўтары гэтай заявы падкрэсліваюць, што наўмысна распаўсюджваюць яго, каб "спыніць спекуляцыі нашым добрым імені і загадзя сарваць спробы збору грошай пад эгідай "АСП Тэрор".
Байцы падраздзялення бралі ўдзел у шэрагу прыкметных ваенных аперацый. У канцы 2022 года ўзброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Херсон, які быў пад расійскай акупацыяй да таго моманту амаль 8 месяцаў. Разам з ВСУ вызвалялі Херсоншчыну байцы беларускага падраздзялення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.