Польшча да вясны актывізуе будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы з Беларуссю

Электронны бар'ер над Бугам на польска-беларускай мяжы

Электронны бар'ер над Бугам на польска-беларускай мяжы / strazgraniczna.pl

Польшча актывізуе будаўніцтва ўмацаванняў сваёй абароннай сістэмы "Усходні шчыт" на мяжы з Беларуссю да вясны 2025 года, піша выданне Rzeczpospolita. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы Веслаў Кукула. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра абароннае збудаванне.

Цяпер будаўніцтва ўмацаванняў вядзецца на мяжы з Калінінградскай вобласцю. Працы па ўзвядзенні ўмацаванняў на польска-беларускай мяжы таксама вядуцца, але да вясны "будуць праводзіцца з поўнай інтэнсіўнасцю".

"Нам трэба завяршыць усе фармальнасці, а таксама закупіць вялікую колькасць матэрыялаў, якія будуць выкарыстаныя для будаўніцтва. Асаблівы захады будуць прысвечаны праектаванню сістэм разведкі і радыёэлектроннай барацьбы", – сказаў Кукула.

Акрамя фартыфікацыйных збудаванняў уздоўж мяжы пабудуюць шматфункцыянальныя базавыя станцыі, на якіх будуць размяшчацца датчыкі для сістэм разведкі і абароненай сувязі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі