Міністр абароны Польшчы не выключае, што на мяжы з РБ будуць капаць акопы
На польска-беларускай мяжы
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш не выключае, што на мяжы з Беларуссю будуць капаць акопы. У эфіры Radio Zet ён распавёў пра планы ўмацавання польска-беларускай мяжы.
"Ці павінна Польшча пачаць будаўніцтва бункераў, равоў і акопаў на мяжы з Беларуссю і Расіяй?" — спыталі ў міністра. "Так", — адказаў ён.
Касіняк-Камыш прызнаўся, што рыхтуецца "цэлы план". "І выдаткі на гэта самыя вялікія ў 2024 годзе", — дадаў ён. На мяжы з РБ узмацняецца раней усталяваны плот, там пастаянна прысутнічае вайсковая групоўка, якая падтрымлівае памежную ахову. Нагадаў міністр і пра прысутнасць саюзных войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.