Расійскі дэзерцір праз Беларусь уцёк у Польшчу

Расійскі вайсковец (ілюстрацыйнае фота)

Расійскі вайсковец (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

Расійскі дэзерцір праз Беларусь уцёк у Польшчу, паведамляюць у сераду польскія памежнікі. Яны яго затрымалі пасля таго, як 41-гадовы мужчына нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу. 

"У дачыненні да яго вядуцца далейшыя дзеянні", гаворыцца ў паведамленні. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Дэзерцір перайшоў мяжу ў цывільным адзенні (відаць, разам з мігрантамі з краін Азіі і Афрыкі), без зброі, пры ім былі расійскія вайсковыя дакументы, дзейны кантракт для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. У расіян безумоўна ўзнікнуць пытанні да беларускіх памежнікаў.

Праблема дэзертыраў з расійскага войска ва Украіне стала ўсё больш сур'ёзнай. Вайскоўцы ўцякаюць нават групамі (а сярод іх і замежнікі-найміты). Апошнім часам у РФ ішоў пошук 57-гадовага малодшага сяржанта, які расстраляў 6 расійскіх вайскоўцаў на фронце і ўцёк з аўтаматам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі