З Беларусі ў Польшчу збегла аўчарка
Для аўчаркі знайшлі новага гаспадара
З Беларусі ў Польшчу збегла нямецкая аўчарка. Як паведамляе podlaski.strazgraniczna.pl, здарылася гэта напрыканцы красавіка ў раёне Баброўнікаў. Сабаку заўважылі польскія памежнікі. Яны кажуць, што аўчарка з самага пачатку вельмі прыязна рэагавала на форму. У яе быў нашыйнік з надпісам, выкананы кірыліцай.
Сабака стаў жыць на заставе, яго паказвалі ветэрынару, зрабілі прышчэпку. Польскія памежнікі накіравалі ў РБ запыт, але беларускі бок заявіў, што не зафіксавалі ўцёкаў жывёлы за мяжу. Тады для аўчаркі знайшлі новага гаспадара — польскую памежніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.