Польшча выдзяляе сотні мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna/

Польшча выдзяляе 375 мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю, паведаміў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык. Гаворка пра мадэрнізацыю пяціметровага плота, узведзенага ў 2022 годзе. Стаіць задача зрабіць так, "каб гэтая загарода насамрэч працавала". Над праектам працуе група інжынераў і навукоўцаў. Па словах Томчыка, плот у цяперашнім выглядзе — гэта "часовае рашэнне" (і прарывы мігрантаў праз яго з РБ у Польшчу гэта пацвярджаюць). Пасля мадэрнізацыі ён "стане непраходным".

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск (на здымку) днямі заявіў аб пачатку інтэнсіўнай працы над фартыфікацыяй на ўсёй усходняй мяжы.

Польшча выдзяляе сотні мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю
twitter.com/Straz_Graniczna/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі