"Трэба дапамагчы светламу быць моцным": Алексіевіч — пра ролю інтэлігенцыі

Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч / ТОК

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у праграме "Ток" згадала выпадак, калі настаўніца на вачах у дзяцей падрала яе партрэт. І распавяла, чаму яна лічыць, што не ўсё згублена:

"Некалькі гадоў таму была такая рэч. Настаўніца распавяла, каб кожны напісаў пра свайго ўлюбёнага пісьменніка. І нехта са старшакласнікаў напісаў пра мяне. Яна прыходзіць у клас з маёй фатаграфіяй. І на вачах у дзяцей дзярэ гэтую фатаграфію. І кажа, што я фашыстка, русафобка, увесь гэты арсенал.

І дзеці маўчаць. І, здавалася б, гэта катастрофа. Гэта дзеці ўсё ўпітваюць. Але ж знайшоўся нехта, хлопчык ці дзяўчынка, хто гэта сфатаграфаваў. І мы пабачылі, як яна гэта робіць".

"Справа эліты, да якой мы сябе адносім, — з усяго рабіць высновы і матэрыялы для развагаў і для будучыні. Каб маладыя людзі, якія недзе растуць, яны думалі пра гэта, — дадае пісьменніца. — Народ — гэта вельмі вялікая з'ява. Гэта вельмі шмат рознага. Трэба дапамагчы светламу быць моцным".

У 2020 годзе Святлана Алексіевіч увайшла ў асноўны склад толькі што створанай Каардынацыйнай рады. Пасля выкліку на допыт у Следчы камітэт і візіту сілавікоў да яе дома (абараняць набеліятку прыйшлі амбасадары замежных дзяржаваў) яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.

Цяпер 76-гадовая Алексіевіч жыве ў Берліне. Апошнія гады яна піша новую кнігу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі