Алексіевіч і яшчэ 50 Нобелеўскіх лаўрэатаў заклікалі да міру ва Украіне і Газе
Святлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч і яшчэ паўсотні Нобелеўскіх лаўрэатаў падпісалі адкрыты ліст з заклікам да прыпынення агню ва Украіне і Сектары Газа. Аўтары ліста звярнуліся да палітыкаў і рэлігійных лідараў.
"Мы просім падтрымаць заклік да міру ва Украіне і Газе. Просім малітвы аб спыненні агню і дзеянняў, накіраваных на яго спыненне"
Акрамя Святланы Алексіевіч, пад лістом стаяць подпісы тых, хто адкрыў ВІЧ і вірус гепатыту С, адрэагаваў геном чалавека, зарэгістраваў новыя фізічныя з'явы і г.д. Цалкам ліст і спіс тых, хто падпісаў, дасяжны па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.