Нагода для гонару: твор беларускі трапіў у спіс найлепшых кніг XXI стагоддзя
Светлана Алексіевіч
Кніга "Час сэканд хэнд" нобелеўскай лаўраэткі Святланы Алексіевіч увайшла ў сто найлепшых твораў XXI стагоддзя. Адпаведны рэйтынг склаў The New York Times Book Review.
Складальнікі рэйтынга кажуць, што кніга Алексіевіч "захапляе і адкрывае вочы".
"З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў 20-га стагоддзя нешматлікія скончыліся больш бясслаўна, чым амбіцыйная імперыя, вядомая на працягу няпоўных сямі дзесяцігоддзяў як СССР. Гібель мары пра камунізм адлюстроўваецца ў вуснай гісторыі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алексіевіч і яе бясстрашным партрэце людзей, якія перажылі савецкую дзяржаву (ці не перажылі) — былыя зняволеныя, чыноўнікі Камуністычнай партыі, звычайныя грамадзяне ўсіх масцяў — гэта чытво, якое захапляе і адкрывае вочы", — пішуць у The New York Times Book Review.
Алексіевіч ужо пяты год вымушана жыве за мяжой — у Германіі. У 2020-м у Беларусі яна была ў складзе Каардынацыйнай рады, ёй пагражаў крымінальны пераслед, і яна выехала за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.