У мінскай кватэры Святланы Алексіевіч ужо няма нобелеўскага медаля

Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч / zeit.de

У нядаўнім інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч пракаментавала сітуацыю з мінскай кватэрай, якую прапагандысты заклікалі ў яе забраць. "Цяпер прапагандысты кажуць, што гэтая кватэра ідэальна падышла б для сямейнага супрацоўніка АМАПу. Лукашэнка пагражае адпомсціць усім, хто тады ўдзельнічаў у рэвалюцыі", — адзначыла яна.

Алексіевіч ужо чацвёрты год вымушана жыве за мяжой — у Германіі. У 2020-м у Беларусі яна была ў складзе Каардынацыйнай рады, ёй пагражаў крымінальны пераслед, і яна выехала за мяжу.

"Цяпер я б сказала: мой дом знаходзіцца нідзе, — кажа пісьменніца. — Таму што я дагэтуль не магу змірыцца з думкай, што зʼехала назаўжды. Я хачу вярнуцца, але няма месца, куды я магла б вярнуцца".

Святлана Алексіевіч распавяла, што з мінскай кватэры нядаўна яе сябрам удалося вынесці нобелеўскі медаль ("Зеркалу" Алексіевіч сказала, што медаль забрала з сабой яшчэ ў 2020-м). Але там засталіся шматлікія рукапісы і дзённікі, за якія яна перажывае найбольш. 

Алексіевіч распавяла "Зеркалу", што інфармацыі аб арышце яе кватэры пакуль няма, яна не апячатаная. Па словах пісьменніцы, да нерухомасці маюць доступ яе давераныя асобы. Яна мяркуе, што рэжым праз прапагандыстаў робіць укіды і глядзіць, якая будзе рэакцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі