Курсы долара і расійскага рубля выраслі ў аўторак
Валюта, ілюстрацыйнае фота
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 12 лістапада выраслі курсы долара і расійскага рубля.
Курс долара працягвае заставацца максімальным за апошнія 13 месяцаў. Да максімальнага паказчыка за апошнія 11 дзён падняўся і курс расійскага рубля. А вось курс еўра, па якім учора здзелак не было, сёння апусціўся на мінімум за апошнія два з паловай тыдні.
Вынікі таргоў 12 лістапада:
Долары ЗША: 3,3482 (+0,0075 / +0,22%);
Еўра: 3,5958 (-0,0477 / -1,31%);
Расійскі рубель: 3,4208 (+0,0008 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,6406 (-0,0296 / -0,63%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.