З Беларусі ў Расію не прапусцілі паўтысячы руж
Ружа
Рассельгаснагляд не прапусціў 650 руж, якія ехалі з тэрыторыі Беларусі ў Смаленск. Інспектары мясцовага ўпраўлення Рассельгаснагляду выявілі ў двух партыях свежазрэзаных кветак каранцінных шкоднікаў — заходні кветкавы трыпс.
Гэтыя ружы выраслі не ў самой Беларусі, а ў Кеніі і Эквадоры. Рассельгаснагляд забараніў завозіць іх на тэрыторыю Расіі, каб не дапусціць распаўсюджвання шкодніка. Заходні кветкавы трыпс нясе небяспеку для розных культур. Ён можа пашкодзіць не толькі кветкі, але і пладова-ягадныя культуры, і гародніну, і дэкаратыўныя расліны.
І гэта ўжо не першы выпадак, калі на беларуска-расійскай мяжы затрымліваюць партыю руж праз гэтага шкодніка. У верасні ў Расію не пусцілі 400 свежазрэзаных кветак — і ўсё праз таго ж самага шкодніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.