ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі

ГУБАЗіК перастаў публікаваць відэа з затрыманымі

ГУБАЗіК перастаў публікаваць відэа з затрыманымі / калаж "Нашай Нівы"

ГУБАЗіК больш за тыдзень не выкладае на сваіх каналах відэа з затрыманымі беларусамі, якія ішлі практычна штодня з 2020 года, заўважыла "Наша Ніва". Апошнія відэа з затрыманымі ГУБАЗіК размясціў 30 кастрычніка.

Выданне звяртае ўвагу, што 30 кастрычніка з заклікам спыніць прымусовыя міліцэйскія відэа выступіў тг-канал "Графач", які звязваюць з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым. Тады ж з'явіўся вялікі допіс, у якім сцвярджалася, што штрафы за падпіскі — глупства, якое прыводзіць толькі да таго, што людзі выязджаюць за мяжу.

Праўда, не бачна, каб гэтыя заклікі паўплывалі на рэальныя рэпрэсіі. Менавіта з 30 кастрычніка па сёння стала вядома пра аблавы ГУБАЗіК на прадпрыемствах, а КДБ правёў аперацыю па "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" супраць соцень беларусаў.

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі
Допіс з канала "Графач"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі