"Экстрэмізм" зноў на першым месцы ў зводцы астравецкай міліцыі

Астравецкія міліцыянеры

Астравецкія міліцыянеры / ostrovets.by

"Экстрэмізм" зноў апынуўся на першым месцы ў зводцы астравецкай міліцыі. Мясцовыя сілавікі выявілі "тры факты падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы" — мясцовыя жыхары па-ранейшаму чытаюць тг-каналы, якія ў РБ прызналі "экстрэмісцкімі".

У чэрвені ў зводцы астравецкай міліцыі было аж 10 фактаў "экстрэмізму" ў тыдзень і 9 — усё астатняе. У студзені-жніўні 2024-га ў раёне выявілі 27 "экстрэмістаў". 5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт і канфіскавалі мабільныя тэлефоны (іншых верагодна аштрафавалі). Затрыманні працягнуліся ў верасні-кастрычніку.

У горадзе ў пачатку восені адкрылі новы будынак суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі