У тыднёвай зводцы астравецкай міліцыі "экстрэмізм" зноў на першым месцы

Астравецкія міліцыянеры

Астравецкія міліцыянеры / ostrovets.by

У тыднёвай зводцы астравецкай міліцыі "экстрэмізм" зноў на першым месцы. З 10 да 16 верасня яны выявілі "4 факты падпіскі грамадзян на экстрэмісцкія рэсурсы". За гэта людзей будуць судзіць і штрафаваць ці адпраўляць пад адміністрацыйны арышт.

Астравецкая міліцыя сёлета прыцягвае ўвагу сваёй статыстыкай, якую нават не хавае. У некаторыя тыдні "распаўсюд экстрэмізму" займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў. У студзені-жніўні 2024-га выявілі 27 "экстрэмістаў". 5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі