У Астраўцы "распаўсюд экстрэмізму" займае другое месца сярод правапарушэнняў
Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота
У Астраўцы сярод правапарушэнняў "распаўсюд экстрэмізму" займае другое месца па распаўсюджанасці. Пра гэта, як пішуць праваабаронцы "Вясны", паведаміла мясцовая раёнка.
Газета апублікавала міліцэйскую статыстыку правапарушэнняў у раёне за два тыдні — з 12 па 25 жніўня.
На першым месцы ідуць ДТЗ — у раёне зафіксавана дзевяць аварый. А "падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы" займаюць другое месца: за 12 дзён было выяўлена шэсць такіх выпадкаў.
Насельніцтва Астраўца складае 15 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.