У Астравецкім раёне зноў былі затрыманні за "экстрэмізм"
Міліцыя рэгулярна праводзіць праверкі тэлефонаў (ілюстрацыйнае фота)
У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці зноў былі затрыманні за "экстрэмізм". Мясцовая міліцыя паведамляе пра тры факты падпіскі мясцовых жыхароў на "экстрэмісцкія матэрыялы", зафіксаваныя 7-13 кастрычніка. Гэтых людзей чакае штраф ці адміністрацыйны арышт.
За папярэдні тыдзень у раёне за "экстрэмізм" затрымлівалі 5 чалавек.
У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым "экстрэмізмам". У некаторыя тыдні "распаўсюд экстрэмізму" займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.