У Беларусі затрымлівалі сябраў ліквідаванай БСДП

У Беларусі прайшла хваля перадвыбарчых затрыманняў (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусі прайшла хваля перадвыбарчых затрыманняў (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Беларусі затрымлівалі сябраў ліквідаванай праз суд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такія выпадкі былі ў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Большасць затрыманых ужо вызвалілі, але яны пад падпіскай аб неразгалошванні. На іх распачатыя новыя адміністрацыйныя справы (па якім артыкуле, не ўдакладняецца).

Пацвярджаецца інфармацыя праваабаронцаў, што сілавікі пачалі адключаць мабільную сувязь ва ўсіх родных і блізкіх людзей падчас і пасля затрымання.

"Выбары адбываюцца не толькі на фоне зачысткі дэмакратычных палітычных партый, без удзелу ў іх дэмакратычных кандыдатаў, аднак і на фоне шальмавання і запалохвання актывістаў, якія дагэтуль застаюцца ў краіне", пішуць сацыял-дэмакраты, якія знаходзяцца ў замежжы.

31 кастрычніка і 1 лістапада ў РБ прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў. Па звестках праваабаронцаў, гэтыя дзеянні адбываліся ў рамках крымінальнай справы паводле артыкула 357 КК — "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі