Затрыманні ідуць па справе аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" — "Вясна"
КДБ, ілюстрацыйнае фота
Ператрусы і масавыя затрыманні, якія адбыліся ў Беларусі 31 кастрычніка і 1 лістапада, праводзілі супрацоўнікі КДБ. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", гэтыя дзеянні адбываліся ў рамках крымінальнай справы паводле артыкула 357 КК — "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады".
Як расказвала Еўрарадыё, хваля ператрусаў і затрыманняў закранула Мінскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці.
Праваабаронцы адзначаюць, што частка затрыманых выйшла на волю, але ў статусе сведкаў па крымінальнай справе. Некаторыя затрыманыя засталіся за кратамі.
У "Вясне" кажуць, што сілавікі задавалі пытанні пра дваровыя чаты, якія ўзніклі падчас выбарчай кампаніі 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.