У Магілёве затрымалі каля дзясятка чалавек

Затрыманне (ілюстрацыйнае фота)

Затрыманне (ілюстрацыйнае фота) / t.me/police_minsk/

У Магілёве прайшлі масавыя затрыманні (днямі яны прайшлі і ў Ялізава на Магілёўшчыне), паведамляе тг-канал MAYDAY TEAM. 31 кастрычніка сілавікі схапілі каля дзясятка чалавек. З якой нагоды праводзіліся затрыманні, дакладна невядома.

Хваля затрыманняў і ператрусаў прайшла па Беларусі (ёсць звесткі таксама па Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях). Мяркуецца, што сілавікі так рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Праваабаронцы назвалі затрыманні і ператрусы "перадвыбарчымі". Яны пішуць, што перад затрыманнем сілавікі праз аператара адключаюць у беларусаў мабільную сувязь.

А ў Маладзечанскім раёне міліцыянеры ходзяць па людзях, якіх раней затрымлівалі. Відаць, праводзяць так званыя "прафілактычныя гутаркі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі