Сезон прастуд: ці дапамогуць аскарбінка, часнок і эхінацыя?
Зараз многія хварэюць / The New York Times
Вам у дзяцінстве не вешалі зубчык часнаку на шыю, каб "абараніць ад вірусаў"? Быць можа, цяпер прапануюць піць болей вітаміна С, як толькі вы пачынаеце шморгаць носам? Разнастайныя дабаўкі для прафілактыкі і лячэння прастуд — адна з асноў "народнай медыцыны" і часта тое, што лічыцца само сабой зразумелае. Але ці працуюць гэтыя сродкі на самай справе? Вось што кажа навука пра спосабы "падтрымаць здароўе".
Вітамін С
З восені да канца вясны продажы аскарбінавай кіслаты растуць — яна ўжо некалькі дзесяцігоддзяў лічыцца добрым сродкам прафілактыкі ВРЗ і "ўмацавання імунітэту". Робяць свой унёсак у падтрыманне гэткага ўяўлення і фармацэўтычныя кампаніі: шматлікія парашкі ад прастуды (па факце — проста парацэтамол са смакавымі дадаткамі) часта рэкламуюцца разам з выразам "змяшчае вітамін С".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.