Свіны грып вярнуўся ў Беларусь. Галоўны інфекцыяніст просіць не біць трывогу

Дыстанцыяванне і вакцынацыя — самыя эфектыўныя спосабы зберагчы сябе ад любога віруса / ілюстрацыя The New Yorker
Дыстанцыяванне і вакцынацыя — самыя эфектыўныя спосабы зберагчы сябе ад любога віруса / ілюстрацыя The New Yorker

Уздым захворвання на ВРВІ і грып рэгіструецца ў Беларусі і многіх іншых краінах. Дзе-нідзе кажуць пра так званую "трыдэмію": калі адначасова "лютуюць" каранавірусы, вірусы грыпу і іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Сярод вірусаў грыпу, якія выяўляюць сёння ў Беларусі, дамінуе H1N1, распавяла журналістам загадчык лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва. Больш вядомы ён як "свіны грып" — яго пандэмія ў 2009-м прынесла медыкам ўсяго свету нямала клопату. Сёння цыркуляцыя штаму зноў выклікае асцярогі — але больш не ў дактароў, а ў беларусаў: ці варта пераймацца з нагоды "свінога грыпу"?
 

Гэта ўжо "наш" вірус

Галоўны інфекцыяніст Беларусі, прафесар Ігар Карпаў запэўнівае: сітуацыя 2009-га са свіным грыпам у краіне больш не паўторыцца. Больш за тое — ён заклікае не пераймацца і не "раздзімаць" гэтую тэму.

"Тое, што было ў 2009 годзе, гэта так званая пандэмічная існасць грыпу, выхад новага штаму. Свіны грып (маецца на ўвазе H1N1, каліфарнійскі грып) даўно страціў свой пандэмічны патэнцыял", — патлумачыў доктар.

Усяго з 1889 года было шэсць такіх пандэмій, самай працяглай была "іспанка", якая доўжылася 23 месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі