Ліхаманка Марбург у Беларусі не зарэгістраваная — Мінздароўя

Медык, ілюстрацыйнае фота

Медык, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com

У Беларусі не зарэгістраваныя выпадкі захворвання на ліхаманку Марбург, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Прычынай называюць адсутнасць у нашай краіне натуральных пераносчыкаў захворвання — егіпецкіх лятучых крыланаў або фруктаядных кажаноў.

Як распавядала Еўрарадыё, ліхаманку Марбург выявілі ў Афрыцы на пачатку 2023 года.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, успышка гемарагічнай ліхаманкі Марбург зафіксаваная ў Руандзе. Цяпер вядома пра 62 выпадкі захворвання, 15 з якіх скончыліся смерцю. Апошнія гады выпадкі ліхаманкі Марбург рэгістраваліся ў краінах Афрыкі: у Руандзе (2024 год), Кеніі, Угандзе, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Анголе, Зімбабвэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі