"У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну — беларускую"

"У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну — беларускую"

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што напярэдадні Дня Перамогі Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад COVID-19. "У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну — беларускую, гаварыў ён 7 траўня журналістам. — Іншую, адрозную ад таго, што мы сёння купляем. Як лекары называюць, жывую вакцыну".

Пры гэтым беларускі кіраўнік адзначыў: няма гарантый, што цяперашнія вакцыны будуць у будучым дапамагаць ад новых мутацый віруса. "Мы не спяшаемся, — гаворыць ён. — ...У нас сёння ёсць вакцыны, якія працуюць. Па расійскія тэхналогіях, кітайскія купілі".

А што ж з беларускай вакцынай? "Заўтра мы сваю вакцыну, якая ўжо ў прабірцы, прыстасуем да таго штаму, які мы будзем мець, — працягвае Аляксандр Лукашэнка. — Хто яго ведае, як складзецца жыццё".

У канцы мінулага года ў Акадэміі навук Беларусі лічылі, што на распрацоўку беларускай вакцыны можа спатрэбіцца тры гады. Але, калі верыць Лукашэнку, нейкім цудадзейным чынам гэтыя прагнозы не збыліся. Ён, дарэчы, не сказаў, ці мае вакцына назву і колькі грошай спатрэбілася на яе распрацоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі