Лукашэнка заклікаў беларускіх пенсіянераў прайсці вакцынацыю ад COVID-19
Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх пенсіянераў прайсці вакцынацыю ад COVID-19. "Трэба старых засцерагчы, — кажа ён. — Я хачу, каб яны гэта зразумелі".
Лукашэнка заявіў, што пенсіянеры яго "заўсёды чулі". Ён спадзяецца, што пачуюць і цяпер. "Я проста прашу: трэба гэта зрабіць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэта значна меншая небяспека, у сто разоў менш, чым захварэць".
У Беларусі тых жа пенсіянераў больш за 2,5 млн чалавек. Ці змогуць улады забяспечыць іх вакцынамі? У тым жа Мінску скардзяцца, што на вакцынацыю запісваюць, але папярэджваюць, што прэпарата альбо няма, альбо ёсць толькі кітайскі. Што ж тады гаварыць пра рэгіёны?!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.