У Беларусі праходзіць лабараторныя выпрабаванні "вакцына ад запояў"

Пахмелле, ілюстрацыйнае фота

Пахмелле, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Лабараторныя выпрабаванні праходзіць у Беларусі "вакцына ад запояў". Пра гэта на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў гендырэктар ААТ "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў.

Па яго словах, ідэя такой вакцыны з'явілася пасля таго, як указам Лукашэнкі кампаніі перадалі сельгаспрадпрыемства. Вясковыя работнікі, кажа гендырэктар, былі "разумнымі і граматнымі", але "крыху гублялі свае кампетэнцыі і не маглі ўстояць перад зялёным змеем".

На прадпрыемстве вырашылі змагацца не з п'янствам, а з наступствамі выпіўкі."Мы гаворым пра тэхналогію, якая дазваляе аднавіць абмен рэчываў і бялковых складнікаў. Гэта значыць, мы не гаворым пра тое, што мы змагаемся з традыцыямі прыняцця алкаголю на дні нараджэння, на Новы год і гэтак далей — з гэтым мы не збіраемся змагацца, з гэтым ужо Гарбачоў змагаўся, вынік мы ведаем. Мы кажам пра тое, што хочам дапамагчы чалавеку фізіялагічна пераносіць наступствы алкагольных узліванняў", — кажа Бальшакоў.

Ён называе новы прэпарат вакцыйна ад запояў: "Каб раніцай чалавек устаў і думаў пра працу, а не пра тое, як яму пахмяліцца".

Вакцыянацыя будзе праводзіцца загадзя, і з яе дапамогай фармуецца пэўны буфер супраць уплыву ўдарнай дозы алкаголю. Цяпер з вакцыйнай працуюць у лабараторыі, клінічныя выпрабаванні яшчэ не пачаліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі