У беларускіх аптэках знік прэпарат ад дэпрэсіі. Гэта праблема?

Факты про психическое здоровье

Большасць лекаў купіць можна / Unsplash

Мінчукі паведамляюць, што замест украінскіх лекаў ад дэпрэсіі цяпер адносна свабодна можна купіць расійскія і індыйскія аналагі. Еўрарадыё высветліла, ці ёсць праблема ў знікненні "Флуксену" і што наогул адбываецца на рынку лекаў ад дэпрэсіі, якія прадаюцца ў Беларусі.

Беларускі псіхіятр Павел Перапёлкін кажа, што "Флуксен" — гэта флуаксетын, адзін з самых ранніх антыдэпрэсантаў. Пэўны час гэты прэпарат быў надзвычай папулярны ў свеце (быў больш вядомы пад назвай "Празак"), а цяпер паступова выцясняецца навейшымі прэпаратамі.

— Паводле звестак сайта tabletka.by, у продажы ёсць узоры расійскай і індыйскай вытворчасці. Альтэрнатыва ёсць. Цяперашнюю сітуацыю я б дакладна не назваў крытычнай, у тым ліку таму што прэпарат не самы новы і не самы папулярны, — запэўнівае псіхіятр.

 

“Беларускія і расійскія прэпараты — гэта латарэя”

У цэлым жа, паводле яго слоў, пераважная большасць лекаў, неабходных падчас лячэння афектыўных расстройстваў, у продажы ёсць. Прынамсі, найбольш папулярныя. Гэта датычыць антыдэпрэсантаў, а таксама нарматымікаў і нейралептыкаў, якія выкарыстоўваюцца пры дэпрэсіўных разладах. Аднак па некаторых прэпаратах выбар усё ж абмежаваны. Многія прадстаўленыя адным або, максімум, двума вытворцамі, часцяком — беларускімі і расійскімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі