У Беларусі зніклі лекі, якія прызначаюць пры раку. Доктар: гэта праблема
"Чыноўнікі, можа, думаюць колькасцю, але мы — не", — кажа доктар / Unsplash
"У маці анкалогія, а лекаў, якія яна прымае, больш няма. Давялося ў Польшчы шукаць і перадаваць", — скардзіцца Еўрарадыё мінчанка.
І сапраўды, у Беларусі цяпер цяжка знайсці адразу некалькі прэпаратаў, якія прызначаюць пры раку малочнай залозы. "Правера" (медраксіпрагестэрон) даступная ў 10 аптэках на ўсю краіну. "Фазладексу" (фулвестрант) у Беларусі засталося тры ўпакоўкі. "Фарэстону" (торэміфен) наогул няма са снежня 2022 года.
Усе гэтыя прэпараты — гарманальныя. Яны патрэбныя для лячэння самага распаўсюджанага тыпу раку малочнай залозы.
Гарманальная тэрапія — менш агрэсіўная
Анколаг-мамолаг Дзмітрый Мікуліч тлумачыць базу: у раку малочнай залозы ёсць некалькі тыпаў. У залежнасці ад тыпу дактары выбіраюць стратэгію лячэння.
"Найбольш распаўсюджаным тыпам раку малочнай залозы лічыцца гармон-рэцэптар станоўчы і HER2-адмоўны. Частата — больш чым дзве траціны ад усіх выпадкаў, — кажа ён. — Менавіта для пацыентаў з такім тыпам раку асноўным відам лячэння з'яўляецца гарманальнае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.