На "Пеленгу" звольнілі мінімум 15 супрацоўнікаў
Прадпрыемства "Пеленг"
На ААТ "Пеленг", якое працуе на "абаронку", працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў, паведамляюць праваабаронцы.
Пра пераслед супрацоўнікаў "Пеленгу" і "БелОМА" праваабаронцы паведамілі ў ліпені. Гаварылі, што людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на "размовы".
Цяпер стала вядома пра мінімум 15 звольненых, на некаторых супрацоўнікаў пачалі крымінальныя справы. Людзей працягваюць выклікаць на "размовы".
Прадпрыемствы "БелОМА" і "Пеленг" знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Неаднаразова паведамлялася, што гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.