Працаўнікоў "Пеленга" і "БелОМА" правяраюць на паліграфе
Прадпрыемствы знаходзяцца пад санкцыямі
Праваабаронцы паведамляюць пра "масавы пераслед" супрацоўнікаў прадпрыемстваў "БелОМА" і "Пеленг". Працаўнікоў правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на "размовы". Некаторых пасля праверак адпраўлялі на "суткі" і звальнялі.
"Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне" і "Пеленг" знаходзяцца пад заходнімі і ўкраінскімі санкцыямі. Вядомыя факты спробаў іх абыходу. Згаданыя прадпрыемствы зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.