Талай, Шаўцоў, "Пеленг" — стала вядома, хто трапіў пад санкцыі ЕС
Дзмітрый Шаўцоў
Стала вядома, хто з беларусаў трапіў у 13-ы санкцыйны пакет Еўрасаюза. Гэта, напрыклад, прадпрыемства "Пеленг", якое ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі і Украіну.
З гучных імёнаў у спісе — кіраўнік беларускага “Чырвонага крыжа” Дзмітрый Шаўцоў і паралімпіец Аляксей Талай. Таксама абмежаванні ўвялі супраць кіраўніка Аршанскага авіярамонтнага завода Паўла Случака і дырэктара “2566-га завода па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення” Валерыя Шацілы. Самі прадпрыемствы таксама трапілі пад санкцыі.
У спіс трапіў і старшыня Наваполацкага выканкама Дзмітрый Дзямідаў.
Таксама за арганізацыю вывазу ўкраінскіх дзяцей санкцыі ўведзеныя супраць арганізацыі “Дэльфіны”, яго дырэктаркі Вольгі Волкавай і фонда Аляксея Талая.
Як распавядала Еўрарадыё, ЕС ухваліў новы пакет санкцый, прымеркаваўшы яго да другой гадавіны шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.