Як беларусы дапамагаюць Расіі атрымліваць абсталяванне для ВПК

Падбіты расійскі танк

Падбіты расійскі танк / Igor Burdyga/DW

Другі год Расія вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Нягледзячы на мноства санкцый, сучаснае абсталяванне для вытворчасці ваеннай тэхнікі працягвае паступаць у Расію, і дапамагаюць ёй у гэтым беларусы.

Расследавальнікі "Бюро" сумесна з расійскім выданнем "Вёрстка" і Цэнтрам па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) высветлілі, як заходняе абсталяванне для ваеннай прамысловасці трапляе ў Расію ў абыход санкцый і хто з беларусаў за гэтым стаіць.

Еўрарадыё пераказвае тэкст расследавання.

Рускі забеспячэнец

У 2021 годзе кампанія "ОСТЕК-СМТ" выйграла тэндар маскоўскага Цэнтральнага навукова-даследчага Інстытута хіміі і механікі (ЦНДІХМ), які вырабляе авіябомбы, на пастаўкі заходняга абсталявання для мадэрнізацыі вытворчасці.

"ОСТЕК-СМТ" уваходзіць у групу кампаній "ОСТЕК", у яе бізнес-біяграфіі — пастаўкі японскага, карэйскага, нямецкага і італьянскага абсталявання для розных заводаў ваенна-прамысловага комплексу па ўсёй Расіі.

Журналісты высветлілі, што пастаўкі сталі магчымымі дзякуючы фірмам з беларускімі каранямі, праз якія "ОСТЕК" завозіла сучасную тэхніку для вытворчасці электронных кампанентаў у Расію.

Паводле звестак "Бюро", асноўны пастаўшчык "ОСТЕК" — польская фірма Inter-Trans, якая належыць нямецкай кампаніі BMA Spedition — яна займаецца дастаўкай грузаў з ЕС у краіны СНД.

Адным з уладальнікаў BMA Spedition быў беларус Яўген Касцюк з доляй у 76%. Яшчэ 13,85% належала прадпрыемству "БелМагістральАўтаТранс", падкантрольнаму беларускаму ўраду. Яе прэзідэнт — той жа Касцюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі