Мінскі гандлёвы цэнтр “На Нямізе” чакае мадэрнізацыя
ГД "На Нямізе"
Мінскі гандлёвы цэнтр “На Нямізе” чакае мадэрнізацыя. Яна пачнецца з рамонту фасада, а потым чыноўнікі будуць “разглядаць канцэпцыю напаўнення аб’екта”. Пра гэта minsknews.by распавяла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Восенню 2023-га гендырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Сталічны гандаль і паслугі" Іван Супрановіч абяцаў "глабальную перабудову" гандлёвага цэнтра “На Нямізе”. Адным са знакавых новаўвядзенняў мусіла стаць гандлёва-забаўляльная зона, казаў ён. Запуск планаваўся на мінулы год.
Гандлёвы дом "На Нямізе" існуе з траўня 1993 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.