Міністр культуры заявіў, што "зачыстка" творчай інтэлігенцыі ў РБ працягваецца

Анатоль Маркевіч гаварыў пра "страшныя духоўныя пагрозы, якія дзейнічаюць падобна радыяцыі"

Анатоль Маркевіч гаварыў пра "страшныя духоўныя пагрозы, якія дзейнічаюць падобна радыяцыі" / t.me/minkultrb/

У пятніцу міністр культуры Анатоль Маркевіч выступіў у Свята-Елісавецінскім манастыры (ён вядомы падтрымкай "рускага свету" і вайны РФ супраць Украіны), дзе сабраўся пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай прэзідыум Савета Рэспублікі. Гаварыў пра "ролю культуры ў духоўна-маральным фарміраванні грамадства", а атрымалася, што пра рэпрэсіі.

Па словах міністра, перад РБ стаяць "страшныя духоўныя пагрозы, якія дзейнічаюць падобна радыяцыі" на грамадства і прыводзяць да "маральнай дэградацыі людзей". І каб перамагчы іх, "недастаткова толькі сілы зброі", бо для "маральнай перамогі", лукашэнкаўцам трэба "загартаваць свой дух, каб захаваць сябе і сваю краіну".

"Уся гэтая духоўная атрута ўлівалася ў свядомасць маладых людзей з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор, якія фінансаваліся псеўдамецэнатамі і заходнімі фондамі, — працягвае Маркевіч. — Частка моладзі паддалася гэтаму тлятворнага ўплыву і стала бяздумнай, але небяспечнай па сваёй разбуральнай сіле зброяй у руках замежных лялькаводаў. Мы зрабілі ўрокі з падзей 2020 года. Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, якая іх выгадавала і карміла".

Пра рэпрэсіі ва ўстановах культуры міністр казаў і раней, называў нават лічбы звольненых за палітыку.

Міністр культуры заявіў, што "зачыстка" творчай інтэлігенцыі ў РБ працягваецца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі