Ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС будуць судзіць за "анлайн-пікетаванне"
Сяргей Недаводаў
4 снежня ў судзе Чашніцкага раёна прызначанае пасяджэнне па справе Сяргея Недаводава. Мужчыну будуць судзіць па абвінавачанні ў "анлайн-пікетаванні", піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Гаворка ідзе пра жыхара вёскі Альшанка, які ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Мужчына служыў дзяжурным па выцвярэзніку Чашніцкага РАУС. Яго разам з калегамі тады адправілі ў складзе зводнага атрада МУС БССР для забеспячэння парадку пры ліквідацыі наступстваў аварыі.
У небяспечнай зоне Недаводаў прабыў з 26 ліпеня да 26 жніўня 1986 года.
Цяпер ён на пенсіі, мае інваліднасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.