Сілавы сцэнар: ці можна з яго дапамогай перамагчы Лукашэнку — эфір
Яўген Красулін
У выніку шасці хваляў вызвалення палітвязняў “па памілаванні” на волю выйшлі 178 чалавек. У той жа час, паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя і асуджаныя 360 чалавек. Такая вось гісторыя і гістарычная праўда працэсаў “перагортвання старонак” паміж рэжымам і грамадствам… Што ніякім чынам не здымае з парадку дня грамадскай дыскусіі пытанне сілавога ці “гвалтоўнага” супрацьстаяння рэжыму ці дасягнення сваіх мэтаў.
Ці былі ў гісторыі прыклады не толькі гвалтоўнай змены ці супрацьстаяння паноўнаму рэжыму, але і са станоўчым вынікам, без вайны і рэпрэсій? Чым небяспечная гвалтоўная змена ўлады і якія асаблівыя пагрозы мае сілавы сцэнар у сённяшніх беларускіх рэаліях? Ці спрацуе сілавы варыянт у выпадку з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.