Х-акаўнт літоўскай амбасадаркі рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкім"

Аста Андрыяўскене

Аста Андрыяўскене / "Вясна"

У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" Мінінфарм Беларусі дадаў акаўнт у сацсетцы Х, які належыць амбасадарцы па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Асце Андрыяўскене, заўважыла рэдакцыя Reform.news. Дыпламат з'яўляецца спецпасланнікам па Беларусі і працуе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Гэты акаўнт быў прызнаны "экстрэмісцкім" рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска 21 лістапада.

Таксама ў "экстрэмісцкі спіс" трапіў Інстаграм-акаўнт спявачкі Святланы Бень. У акаўнта "sveta.ben" 5700 падпісчыкаў. Рашэнне пра яго "экстрэмісцкі" характар прыняў 21 лістапада суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.

Акрамя таго "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя наступныя старонкі:
— YouTube-канал "Belpol shorts & news videos";
— акаўнты ў Х пад назвай "Шыба", Sandra baby potato, Treci Dotyk,
— старонка "МХД-Маладыя хрысціянскія дэмакраты" ў сацсетцы "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі