У Беларусі за пяць гадоў налічылі 22,5 тысячы "экстрэмісцкіх злачынстваў"

Затрыманне ў Беларусі

Затрыманне ў Беларусі / Кадр з відэа

У Беларусі за пяць апошніх гадоў налічылі 22,5 тысячы "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантроля Следчага камітэта Аляксандр Жукаў. Паводле яго слоў, сёлета фікусуецца іх "значнае зніжэнне", бо ў краіне здзейснена "больш тысячы" такіх "злачынстваў". Пры гэтым за "экстрэмізм" працягваюць затрымліваць беларусаў па ўсёй краіне (нярэдка судзяць "ганаровых грамадзян").

У канцы вясны сёлета кіраўнік СК Дзмітрый Гара гаварыў, што са жніўня 2020-га ў РБ налічылі каля 19 тысяч "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці" (у 2023-м — каля 5,5 тысяч). Адкуль цяпер узяліся 22,5 тысячы, улічваючы "зніжэнне", незразумела. Бо наўрад ці да жніўня 2020-га такіх "злачынстваў" было шмат.

Летась у СК гаварылі, што ў Мінскім раёне "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі