У СК кажуць, што ў Мінскім раёне "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя"

"Проста паддаваліся эмацыйнаму парыву"

"Проста паддаваліся эмацыйнаму парыву" / pixabay.com

У Следчым камітэце распавялі пра "экстрэмістаў", выяўленых у Мінскім раёне. "Па нашых назіраннях, даныя дзеянні здзяйсняюць зусім не маргіналы, — расказвае пра рэпрэсіі ў інтэрв'ю pristalica.by начальнік Мінскага раённага аддзела СК палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Васілеўскі. — Прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па экстрэмісцкіх артыкулах і пенсіянеры, і настаўнікі, і ўрачы, і студэнты — словам, людзі цалкам добрапрыстойныя, якія раней у наша поле зроку не траплялі. Што самае цікавае, большасць затрыманых не з'яўляліся прыхільнікамі экстрэмісцкіх арганізацый, а проста паддаваліся эмацыйнаму парыву пад уплывам дэструктыўных каналаў".

Іх абвінавачвалі ў "абразе" Аляксандра Лукашэнкі, службовых асоб, сілавікоў, у "распальванні варажнечы", разгалошванні персанальных даных. Колькасць асуджаных на Міншчыне прадстаўнік СК не назваў.

У СК кажуць, што ў Мінскім раёне "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя"
Дзмітрый Васілеўскі / pristalica.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі